Лявон Вольскі: Націдэя павінна быць рамантычнай і вяртаць пачуццё годнасці

Лявон Вольскі: Націдэя павінна быць рамантычнай і вяртаць пачуццё годнасці

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы, у якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць раз на тыдзень.

18 красавіка госць Еўрарадыё — музыкант, мастак, лідар гуртоў "VOLSKI" і "Крамбамбуля" Лявон Вольскі.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі