Лявон Вольскі выпусціў новы альбом — "Трыбунал"

Лявон Вольскі выпусціў новы альбом — "Трыбунал"

Лявон Вольскі выпусціў новы альбом пад назвай "Трыбунал". Яго выхад музыка адмыслова прымеркаваў да Дня Волі.

"Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 года, выйшаў мой першы сур’ёзны сольны альбом "Грамадазнаўства". Мы адмыслова прымеркавалі рэліз да Дня Волі. І ў гэтым, 2021-м, вырашылі таксама зрабіць падарунак беларускаму народу на Свята", — піша музыка. 

У новы альбом увайшлі 10 песень. У іх, па словах Вольскага, гаворыцца пра нашае жыцьцё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час.

Слухаць "Трыбунал" можна на лічбавых пляцоўках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі