Лявонцьеў: Расія дапамагла Лукашэнку пазбегнуць каляровай рэвалюцыі (відэа)

У аўтарскай праграме "Однако" на Першым канале Міхаіл Лявонцьеў нагадаў пра пацукоў у вёдрах ад Сухарэнкі: "Дарэчы нагадаць, калі такая ж аперацыя ладзілася супраць Лукашэнкі, калі арганізатары "каляровых" рэвалюцый пры дапамозе грузінска-літоўскай шпаны спрабавалі зладзіць тое ж самае ў Мінску, мы дапамагалі, як маглі".

Дарэчы, такая перадача ўжо не першая, ранейшы выпуск таксама быў прысвечаны Лукашэнку.

Прыводзім некаторыя цытаты з перадачы:


"Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наш бліжэйшы саюзнік, пакрыўдзіўся. На нас. І ўжо некалькі дзён запар вылівае сваю крыўду. Нагадаем, чым Аляксандра Рыгоравіча так закрануў наш прэзідэнт. 

Дзмітрый Мядзведзеў, Прэзідэнт РФ: "Адна справа - дамаўляцца аб тым, каб па-сур'ёзнаму працаваць, ісці насустрач адзін аднаму, дапамагаць адзін аднаму, а іншая справа - прымаць рашэнне аб прыёме на пастаяннае месца жыхарства людзей, якія страцілі працу. Гэта розныя рэчы". 


Лукашэнка нагадаў Крамлю пра палітычных бежанцаў, як Акаеў, якія схаваліся ў Расіі.

"Што мы на гэта скажам? Дурачку хопіць валяць. Усе гэтыя пералічаныя людзі і многія іншыя - гэта пацярпелыя ад "каляровых" рэвалюцый. Ад спецпраектаў, задуманых звонку. І, у першую чаргу, супраць нас, супраць Расіі. І прыняць гэтых людзей - проста наш абавязак. 

Дарэчы нагадаць, калі такая ж аперацыя ладзілася супраць Лукашэнкі, калі арганізатары "каляровых" рэвалюцый пры дапамозе грузінска-літоўскай шпаны спрабавалі зрабіць тое ж самае ў Мінску, мы дапамагалі, як маглі". 


"Спадар Бакіеў, сам былы "цюльпанавы" рэвалюцыянэр, страціў ўладу, дзякуючы сваёй звышнатуральнай жаднасці, і гатовы быў разьвязаць ў сваёй краіне грамадзянскую вайну. Каб яе ўжо дабіць канчаткова. Мы яму ў гэтым пастараліся перашкодзіць. А Лукашэнка стараецца дапамагчы. Зразумелая розніца?" 


"Мяркуецца, што логіка Саюза - гэта ваенна-палітычнае адзінства. Адзіны праціўнік, адзіная бяспека. І беларуская армія, сапраўды - аснова сумеснай групоўкі. І Чарнаморскі флот - частка сумеснай групоўкі. Гэта значыць, і беларускі таксама. І база ў Канце - беларуская. І напад на расейскіх міратворцаў у Асеціі - гэта напад і на Беларусь. Не ці праўда, Аляксандр Рыгоравіч?"


"Лукашэнка шчыра лічыў, што АДКБ зроблены для таго, каб абараніць ўлады гэтых краін (Кіргізія) ад унутранага ворага. Аляксандр Рыгоравіч, гэта не Будапешт 1956 г. і не Прага 1968 года! АДКБ - арганізацыя для абароны ад знешніх пагрозаў. Адваротнае - ёсць ўмяшанне ва ўнутраныя справы. 

Ці магчыма ўмяшанне ва ўнутраныя справы? Магчыма і нават павінна, але толькі ў ўласныя, у сваёй краіне. Ужо выбачайце, без крыўд. Вось была б адна краіна - тады, калі ласка. А ад знешніх пагроз мы Беларусь абаронім. Можаце не сумнявацца".

Крыніца: www.1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі