Лыжы, карты, два сталы: чаго чакаць ад перамоў у Сочы?
Амаль цэлы дзень правялі разам 22 лютага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Разам каталіся на лыжах, абедалі, размаўлялі пра нешта за зачыненымі дзвярыма, цёпла абдымаліся на развітанне. Вось толькі вынікі гэтай сустрэчы не зразумелыя. Паведамленні прэс-службы абмяжоўваюцца пералічэннем агульных тэм перамоў, а падыходзіць да журналістаў па заканчэнні сустрэчы Лукашэнка не стаў.
Чаму вынікі перамоў не паведамляюцца? Якой інтэграцыі ад Мінска сёння хоча Масква? Ці атрымае Лукашэнка чарговы крэдыт ад Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.