Мабільны дадатак прыняў Пуціна за аўчарку, а Кім Чэн Ына — за пекінэса (фота)

Мабільны дадатак прыняў Пуціна за аўчарку, а Кім Чэн Ына — за пекінэса (фота)

Кампанія Microsoft выпусціла мабільны дадатак Fetch!, які ўмее распазнаваць пароду сфатаграфаванага сабакі. Гэты сервіс мае і вэб-версію — можна загрузіць фотаздымак і высветліць, што за сабака на ім выяўленая.

Рэдакцыя meduza.io вырашыла пажартаваць і загрузіла ў дадатак фотаздымкі сусветных лідараў. Камп'ютар прааналізаваў выявы — і вырашыў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падобны да нямецкай аўчаркі, паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын нагадвае пекінэса, а нямецкі канцлер Ангела Меркель выглядае як памеранскі шпіц.

Апроч гэтага, праграма выдала характарыстыкі парод сабак. Многія з іх супадаюць са стылем кіравання вядомых палітыкаў. Напрыклад, пра пекінэса сказана, што ў яго “імперскае мысленне”, а пра бурбуля (парода, якая дасталася прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану) — што ён “камунікабельны і пакорны толькі пасля трэніроўкі”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі