Маці асуджаных наркаманаў не здолелі сустрэцца з сілавікамі

Маці асуджаных наркаманаў не здолелі сустрэцца з сілавікамі

27 лютага у Гродне прайшоў круглы стол, прысвечаны сітуацыі з барацьбой з наркотыкамі ў Беларусі. Яго ініцыятарам выступіў “Рух маці 328”, які спрабуе прыцягнуць увагу грамадства да занадта жорсткіх прысудаў наркаманам ды ўмоваў іх утрымання.

Калі я мама, і ведаю, што змагаюся за праўду, што мой сын асуджаны несправядліва, то я прыйшла гаварыць, — кажа Людміла Лабко, сын якой асуджаны на 11 гадоў. — Я не баюся!”.

На круглы стол былі запрошаныя прадстаўнікі сілавых структур: міліцыі, Следчага камітэта, пракуратуры, але гэтае запрашэнне сілавікі праігнаравалі. У родных і блізкіх асуджаных да іх было шмат пытанняў:

Як маці асуджанага па арт. 328, сёння, натуральна, хацела задаць пытанні Следчаму камітэту, — распавядае Марына Барысаўна. — Справа ў рознасці ў паказаннях: першых, падчас затрымання, пазнейшых, у працэсе следства, ну а ў суд — з трэцімі паказаннямі. Што гэта насамрэч адбываецца?

Старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнні “Руху маці 328” Ларыса Жыгар пры гэтым усё яшчэ не губляе надзею на магчымасць канструктыўнага дыялогу, які быў бы карысны і сілавым ведамствам, і родным асуджаных:

За ўвесь гэты час ніхто з сілавых структур так і не выйшаў на канструктыўны дыялог, хай нават са мной па тэлефоне, хай нават, запрасіўшы нейкай павесткай з нагоды руху, які мы ствараем. На жаль, такога запрашэння я не атрымлівала. Хацелася б, каб гэта, натуральна, была нефармальная абстаноўка”.

Нагадаем, што “Рух маці 328” паўстаў летам 2015 года, яго ініцыятарам акурат стала харызматычная ды энергічная Ларыса Жыгар, сын якой атрымаў 18 гадоў зняволення за “незаконны абарот наркатычных сродкаў”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі