Маці траіх дзяцей вывесіла БЧБ-сцяг у акне інтэрната: яго знялі, а яе высяляюць

  
  

Галіна Моніч — фельчарка хуткай дапамогі. Каля 10 гадоў яна жыве ў інтэрнаце №10 у Барысаве. Пакой ёй — як добраму работніку — вылучылі па хадайніцтве з працы яе мужа. Той памёр некалькі гадоў таму, але жанчыне ўдалося захаваць месца ў інтэрнаце. З ёй жывуць трое непаўналетніх дзяцей.

У жніўні Галіна вывесіла ў акно свайго блока БЧБ-сцяг, які міліцыя лічыць "незарэгістраванай сімволікай".

— Я вывесіла яго, каб выказаць грамадзянскую пазіцыю. Мне здавалася ў той момант, што гэта вельмі важна ў той час: згуртавацца і аб'яднацца, — распавядае Галіна. — Хацела паказаць, што тут жыву я, з такімі поглядамі.

Мать троих детей вывесила БЧБ-флаг в окне общежития: его сняли, а её выселяют
Зараз замест сцяга на акне знаходзіцца такая штора / Фота: ex-press.by

Некалькі тыдняў сцяг нікому не перашкаджаў.

Але нядаўна, калі жанчына адправілася ў краму за прадуктамі, у блок прыйшла загадчыца інтэрнатам. Дома ў той момант быў дзесяцігадовы сын — ён хварэў, а астатнія дзеці былі ў школе.

— Я вярнулася дадому, і ён кажа: "Мама, тут прыходзіла загадчыца, забрала сцяг". Я кажу: "Як?" — "Пазванілі ў дзверы, спыталі: "Дзе мама? Калі мамы няма — хуценька тады здымай сцяг і аддавай нам".

"Наш начальнік не падзяляе вашых палітычных поглядаў”

Дзіця распавяло Галіне, што разам з загадчыцай прыходзіў незнаёмы яму мужчына. Праз парог "госці" не заходзілі, сілком рэч не канфіскоўвалі, хлопчыка не палохалі. Ён аддаў сцяг, "таму што сказалі аддаць". Ніякіх актаў, па словах жанчыны, складзена не было.

Загадчыца інтэрната Юлія Вайтко адказала Галіне, што сцяг быў канфіскаваны, таму што "начальнік не падзяляе вашых палітычных поглядаў. Яны з ідэолагам далі распараджэнне любым спосабам прыбраць сцяг — альбо падаваць дакументы на высяленне".

На аргументы галіны, маўляў, палотнішча вісіць унутры блока, загадчыца адказала, што гэта не асабістая кватэра, а інтэрнат, і таму вешаць сцяг нельга. А спраўная аплата квартплаты і адсутнасць нараканняў з боку суседзяў і заўваг ад адміністрацыі не перашкода, каб "знайсці пралаз і выселіць".

— Я спытала ў яе: то-бок мяне пагражаюць выселіць за мае палітычныя погляды? Мне сказалі: "Так".

 

Сабачая справа

Фельчарка не патрабавала сцяг назад. Яна правяла па цэнтры белай шторы чырвоную паласу і распавяла аб гэтай гісторыі мясцоваму выданню. Пасля гэтага барацьба за палітычную пазіцыю ператварылася ў барацьбу за месца ў інтэрнаце.

— Паднялася шуміха з-за артыкула, да мяне прыйшлі загадчыца Юлія Вайтко з Уладзімірам Карпенкам, начальнікам участка абслугоўвання інтэрнатаў, — дзеліцца Галіна. — Я так зразумела, што не спадабаліся артыкул і агалоска.

У блоку жанчыны жыве сабака. Галіна расказвае Еўрарадыё, што яшчэ ў студзені да яе прыходзілі з адміністрацыі з загадам, што гэта забаронена і што жывёлу трэба выселіць. "Але сабак у інтэрнаце шмат, і на гэта прадпісанне раней заплюшчвалі вочы", — удакладняе суразмоўніца.

Мать троих детей вывесила БЧБ-флаг в окне общежития: его сняли, а её выселяют

У панядзелак да яе зноў прыйшлі з адміністрацыі. Спаслаўшыся на прадпісанне, падпісанае зімой, паставілі ўльтыматум: альбо прыбраць сабаку да пятніцы, альбо вызваліць памяшканне.

— Я не збіраюся прыбіраць сабаку з інтэрната. Яе завялі пасля смерці мужа, яна беспародная, але ласкавая, — распавядае гаспадыня. — Звесткі пра сабаку пададзеныя ў ЖКГ, нумар прысвоены на нашыйніку, пашпарт на сабаку ёсць, падатак спаганяецца. Нікому яна не замінае, і ўсё па законе.

У адміністрацыі інтэрната, унітарным прадпрыемстве "Жыллё", Еўрарадыё паведамілі, што загадчыца ў адпачынку, а абмеркаваць сітуацыю з чалавекам, які яе замяняе, можна толькі асабіста: "Каб пераканацца, што вы журналіст".

Намесніца начальніка па ідэалогіі Наталля Арэшка сказала, што гатовая адказаць на ўсе пытанні толькі з дазволу дырэктара: "Ды і каментаваць асабліва няма чаго, мы зараз рыхтуем зняпраўджванне на артыкул, таму адтуль усё даведаецеся".

 Я думаю, што нават калі б я не пакідала сабаку ў пакоі, то яны б не спыніліся і працягнулі б кантраляваць мяне па-асабліваму. Высяляюць, можна сказаць, за маю грамадзянскую пазіцыю — і жыць спакойна не дадуць, — заключае Галіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Мать троих детей вывесила БЧБ-флаг в окне общежития: его сняли, а её выселяют

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі