Мадэльер Айплатаў хоча павіншаваць дзяўчыну, якая закрыла хлопца ад сілавікоў
Мадэльер Іван Айплатаў павіншаваў з 8 сакавіка жанчын і паабяцаў падарыць сваю фірмовую торбу — мядзведзя-баксёрскую пальчатку дзяўчыне, якая сабой закрыла хлопца ад дубінак сілавікоў.
"8 сакавіка, 2021 года, хачу павіншаваць жанчын свету, які змяніўся. Вы ратавалі хворых, абаранялі Айчыну, асвойвалі новыя прафесіі, бераглі і вучылі дзяцей, уставалі рука аб руку побач з мужчынамі для вырашэння невырашальных праблем. Вы мае героі, маё натхненне, маё адкрыццё, маё здзіўленне! Дзяўчына, якая закрыла сваім целам хлопца ад дубінак, ЗНАЙДЗІСЯ!" — напісаў мадэльер у сацсетках.
Сам момант і дзяўчына трапілі на відэа @tutby_official.
Праўда, ніхто не ведае імя гераіні. Магчыма, нашыя чытачы дапамогуць Івану знайсці яе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.