Мадэляў Нацыянальнай школы прыгажосці звазілі на палігон
Мадэляў са Школы прыгажосці адвезлі на палігон
Нацыянальная школа прыгажосці адправіла сваіх мадэляў на баявыя трэніроўкі. Як паведамляе прэс-служба ўнутраных войскаў МУС, дзяўчаты знаёміліся з рознымі відамі зброі і вучыліся аказваць першую дапамогу.
Паведамляецца, што на палігон мадэлі ездзілі разам з кіраўніцай Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэнай Ярэміч і гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Вадзімам Гігіным.
У прэс-службе адзначаюць, што вучыліся дзяўчаты ў "прафесійна падрыхтаваных вайскоўцаў спецпадраздзяленняў унутраных войскаў, якія штодня адточваюць сваё майстэрства пад кіраўніцтвам дасведчаных інструктараў з рэальным баявым досведам". У аднаго з інструктараў на фота бачны фрагмент эмблемы, якая нагадвае ПВК "Вагнер".
Навошта мадэляў вазілі на палігон, не тлумачыцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.