Мадрыдскі "Рэал" зноў выйграў Суперкубак УЕФА

Матч "Рэал" — "Аталанта" за Суперкубак УЕФА

Матч "Рэал" — "Аталанта" за Суперкубак УЕФА / Getty

14 жніўня ў Варшаве адбыўся матч за Суперкубак УЕФА.

Пераможцам гульні і шасціразовым уладальнікам Суперкубка стаў мадрыдскі "Рэал". Іспанская каманда выйграла ў італьянскай "Аталанты" з лікам 2:0.

Гэтая гульня таксама стала дэбютнай у "Рэале" для Кіліяна Мбапэ, які перайшоў з ПСЖ. Дарэчы, француз вызначыўся голам.

Суперкубак УЕФА праходзіць на пачатку кожнага сезону. У ім сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы мінулага сезону. Мадрыдскі "Рэал" мае найбольшую колькасць перамог у гэтым турніры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі