Магілёўскаму райвыканкаму вынеслі афіцыйнае папярэджанне
Магілёўскі аблвыканкам атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Як адзначае прэс-служба МАРГ, галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама даслала ў падведамасныя ўстановы аховы здароўя ліст са зваротам ТАА "Медыёр". У лісце былі скажоныя звесткі пра якасць глюкометраў, якія пастаўляе іх канкурэнт — ТДА "Сэйсімед" , а таксама некарэктнае параўнанне коштаў на расходныя матэрыялы да іх.
Пасля атрымання ліста некаторыя ўстановы пры закупцы глюкометраў сталі аддаваць перавагу "Медыёру", хаця раней закуплялі іх у "Сэйсімеда".
У дзеяннях Магілёўскага аблвыканкама МАРГ пабачыла прыкметы парушэння антыманапольнага заканадаўства. Міністэрства абавязала Магілёўскі аблвыканкам адклікаць ліст, накіраванага падведамасным арганізацыям аховы здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.