Магілёўскай актывістцы выбарчай групы Бабарыкі прысудзілі тры гады калоніі

Магілёўскай актывістцы выбарчай групы Бабарыкі прысудзілі тры гады калоніі

У Магілёве вынеслі прысуд Ганне Ільіной — актывістцы выбарчай групы Віктара Бабарыкі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Жанчыну затрымалі 27 ліпеня. Спярша яе абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта). Потым артыкул памянялі на больш суровы — ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на прэзідэнта). 

Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. 

Працэс пачаўся 13 кастрычніка. А 15 кастрычніка суддзя Наталля Панасенка, вядомая палітычна матываванымі прысудамі, вынесла прысуд — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі