Магілёўскія мытнікі затрымалі 650 бляшанак ласасёвай ікры

Магілёўскія мытнікі "тармазнулі" чырвоную ікру / customs.gov.by
Магілёўскія мытнікі "тармазнулі" чырвоную ікру / customs.gov.by

"Здабычай" магілёўскіх мытнікаў сталі 650 бляшанак крупчастай ласасёвай ікры, паведамляе прэс-служба ведамства.

Падчас спецмерапрыемства мытнікі спынілі "Фальксваген Туарэг". У Багажніку машыны яны знайшлі бляшанкі з чырвонай ікрой на агульную суму каля 10 іысяч рублёў. А вось дакументаў на перавозку прадукцыі ў кіроўцы не было.

Прадаваць ікру планавалася ў Магілёве.

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць на кіроўцу пачалі адміністрацыйную справу. Яму пагражае штраф у памеры да ста базавых велічыняў (3700 рублёў) з магчымай канфіскацыяй прадуктаў. Таксама ён можа заплаціць да 100% ад сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.

Магілёўскія мытнікі затрымалі 650 бляшанак ласасёвай ікры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі