Магілёўскія прадпрымальнікі зладзілі стыхійную акцыю пратэсту (фота)

Магілёўскія прадпрымальнікі зладзілі стыхійную акцыю пратэсту (фота)

5 студзеня на Віленскім рынку Магілёва каля 20 прадпрымальнікаў пратэставалі супраць 222-га ўказа Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя адбылася стыхійна і без удзелу міліцыянтаў, піша “Наш Магілёў”.

Прадпрымальнікі, якія сабраліся на акцыю пратэсту, прасілі ўрад прыпыніць дзеянне згаданага ўказа, бо іначай многім прадстаўнікам малога бізнесу давядзецца папоўніць армію беспрацоўных.

На думку ўдзельнікаў акцыі, абавязковая сертыфікацыя тавараў лёгкай прамысловасці амаль немагчымая: у аптовых цэнтрах у Маскве ніхто ніякія дакументы не выдае, а калі выдаюць, то яны не з’яўляюцца сапраўднымі. Купляць жа і прадаваць беларускія тавары нявыгадна, бо яны дарагія і неканкурэнтназдольныя.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года пачаў дзейнічаць Тэхрэгламент ЕАЭС, які патрабуе ад ІП наяўнасці сертыфікату на тавары лёгкай прамысловасці. У выніку вялікая колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на ўсіх рынках Беларусі спынілі працу.

Фота: "Наш Магілёў"

Магілёўскія прадпрымальнікі зладзілі стыхійную акцыю пратэсту (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі