Магілёўскія ўлады хочуць перайменаваць Савецкую плошчу ў плошчу Славы

Паводле слоў старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарава, такая назва будзе гістарычна правільная, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

Перайменаванне галоўнай плошчы Магілёва абмяркоўвалася цягам апошняга дзесяцігоддзя. У 2007 годзе ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі вынесла на сесію гарсавета новы варыянт назвы плошчы — плошча Славы, аднак тады дэпутаты яго не ўхвалілі.



У розныя часы Савецкая плошча называлася Гандлёвай, Губернскай і Думскай. Мясцовае выданне “НАШ Магілёў” назвала цяперашнюю ініцыятыву чыноўнікаў "дурнотай", бо паводле выдання адбываецца не працэс вяртання старой назвы, а прыдумляецца новая.

Фота — mogilevnews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі