Магілёўскую журналістку вінавацяць у працы без акрэдытацыі
І будуць судзіць за сюжэт для замежнага СМІ.
Да магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай сёння завіталі міліцыянты, якія ўручылі ёй позву явіцца ўвечары ў Ленінскі РАУС Магілёва для азнаямлення з матэрыяламі адміністрацыйнай справы.
У міліцыі Скрабуновай патлумачылі, што яе абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ— вырабе інфармацыйнага матэрыяла, які датычыўся магілёўскага завода “Строммашына” і быў паказаны на тэлеканале “БелСАТ”.
На журналістку склалі пратакол паводле арт.22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Суд над Алінай Скрабуновай прызначаны на 23 ліпеня.