Магніцік з аўтазакам: што не так з расійскім кіно пра наш пратэст — эфір
Кінарэжысёры Максім Швед і Улада Сянькова / Еўрарадыё
Варшаўскі кінафестываль беларускага кіно Bulbamovie завяршыўся паказам фільма "Мінск" расійскага рэжысёра Барыса Гуца. Фільм лічыцца першай гульнявой стужкай пра беларускія пратэсты 2020-га года. Ён стаў ці не самай скандальнай падзеяй кінафорума.
Гледачы раздзяліліся: адны сказалі, што гэта яскравае і энергічнае кіно, якое стварае палярныя меркаванні ды яшчэ і майстар-клас для беларускіх фільмейкераў. Іншыя назвалі стужку павярхоўным фільмам-коміксам, эксплуатэйшн муві — калі не важна, што было насамрэч, а важна, што ўбачанае на экране кранае. Да таго ж, па меркаванню многіх гледачоў і кінасупольнасці, стужка абясцэніла важныя для беларусаў сэнсы і бяздарна эксплуатуе нашу траўму.
Дыскусія цягнулася гадзіну, градус напружанасці дасягнуў ці не кульмінацыі, калі рэжысёр фільма заявіў пра тое, што рускую культуру не адмяніць.
Чаму беларусы не хочуць, каб усходнія суседзі здымалі пра іх кіно? Што не так з фільмам "Мінск"? Чаму стужка — эксплуатацыя беларускай тэмы, няўжо рэжысёру Гуцу не можа балець за Беларусь? Хто можа кранаць тэму нашай траўмы? Калі беларускія рэжысёры адкажуць сваім гульнявым фільмам пра пратэсты? Пра гэта ды іншае гутарым з кінарэжысёрамі і крытыкамі фільма "Мінск" — Уладай Сяньковай і Максімам Шведам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.