Макей: Дыялог з ЕС у бліжэйшы час прынясе свае дывідэнды

Макей: Дыялог з ЕС у бліжэйшы час прынясе свае дывідэнды

Дыялог з Еўрасаюзам у бліжэйшы час прынясе свае дывідэнды Беларусі. Такое меркаванне па выніках сённяшняй нарады ў кіраўніка дзяржавы, прысвечанай беларуска-еўрапейскім адносінам, выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, трэба выкарыстаць "акно магчымасцяў", якое цяпер адкрылася "для выбудоўвання паўнавартаснага, паважлівага, грунтоўнага дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", інфармуе БЕЛТА.

Макей адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу развіваць з ЕС і "іншымі заходнімі партнёрамі" найперш гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. "Для нас гэта самае галоўнае", — кажа міністр. Асабліва, калі ўлічваць цяперашнюю няпростую эканамічную і фінансавую сітуацыю ў свеце.

Па выніках нарады стала вядома, што 6 красавіка ў Бруселі збярэцца каардынацыйная група "Еўрасаюз — Беларусь". На ёй будуць абмяркоўвацца ўсе накірункі ўзаемадзеяння нашай краіны з ЕС, "пачынаючы ад пытанняў энергетыкі і навакольнага асяроддзя і заканчваючы тэматыкай правоў чалавека".

Як паведамляла Еўрарадыё, учора стала вядома, што Беларусь і ЕС дамовіліся пра 29 мераў па збліжэнні. Але гэта ўнутраны дакумент, змест якога не разгалошваецца.

Макей: Дыялог з ЕС у бліжэйшы час прынясе свае дывідэнды
Уладзімір Макей. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі