Макей гаварыў з паслом Расіі на тэму інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

Макей гаварыў з паслом Расіі на тэму інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

11 лютага ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і расійскага пасла Дзмітрыя Мезенцава. Прэс-служба МЗС нашай краіны паведамляе, што Макей і Мезенцаў абмеркавалі "актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў шэрагу сфер". Таксама гаворка ішла па тэматыцы "інтэграцыйнага ўзаемадзеяння". Тэмай размовы стаў і графік "маючых адбыцца кантактаў на розных узроўнях".

Прэс-служба расійскага пасольства распаўсюдзіла дакладна такую ж інфармацыю.

Як вядома, 7 лютага ў Сочы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Галоўнымі яе пытаннямі сталі пастаўкі ў нашу краіну нафты і газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі