Макей: Мінск і Масква не маюць ніякіх разыходжанняў па знешняй палітыцы
Мінск і Масква не маюць ніякіх разыходжанняў па знешняй палітыцы. Такую заяву кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей зрабіў падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Яна праходзіць у панядзелак у Мінску.
Паводле слоў Макея, "ёсць абсалютнае разуменне таго, як нам рухацца далей, якія пытанні вырашаць і ў рамках двухбаковых адносін, і інтэграцыйных утварэнняў, і міжнародных арганізацый".
Макей і Лаўроў дамовіліся пра ўзаемную падтрымку ініцыятыў у ААН, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ў Мінску мусіць адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова.
Фота: БЕЛТА