Макей паедзе на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін “Усходняга партнерства”
Сустрэча адбудзецца 22 ліпеня ў Бруселі.
Візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея адбудзецца па запрашэнні высокага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісара ў пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле.
Удзельнікі сустрэчы абмяняюцца меркаваннямі аб стане і перспектывах супрацоўніцтва ў рамках “Усходняга партнёрства”, а таксама абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да трэцяга саміту УП, які пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада.
Плануецца, што Уладзімір Макей сустрэнецца з кіраўніцтвам еўраструктур, кіраўнікамі дэлегацыяў шэрагу краін-сябраў ЕС і дзяржаў-партнёраў, інфармуюць naviny.by са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.