Макей: Папраўкі ў саюзную дамову Беларусі і Расіі ўносіць не плануецца

Макей: Папраўкі ў саюзную дамову Беларусі і Расіі ўносіць не плануецца

Беларусь і Расія не плануюць уносіць папраўкі ў саюзную дамову. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў журналістам, інфармуе БЕЛТА. 

"Яшчэ ідзе працэс распрацоўкі прапаноў па далейшым паглыбленні інтэграцыі. Ніякіх паправак (у саюзную дамову. — БЕЛТА) не прадугледжана", — заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Па яго словах, гаворка ідзе пра выкананне той Дамовы аб саюзнай дзяржаве, якая была падпісаная раней. Пэўныя палажэнні гэтага дакумента не былі выкананыя раней. "Таму зараз якраз ідзе праца над іх аналізам і распрацоўка прапаноў па поўнамаштабнай імплементацыі тых палажэнняў. Плюс ідзе дыскусія, як вырашаць праблемы, якія сёння ляжаць на паверхні, па якіх ёсць нейкія разыходжанні або спрэчкі", — удакладніў Макей.

Дарэчы, неўзабаве ў Мінск павінен прыляцець кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін: ён запрошаны на цырымонію закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Мяркуецца, што ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і абмяркуе развіццё двухбаковых адносінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі