Макей — пра Курапаты: "Паступаць трэба акуратна, па-чалавечы"

Макей — пра Курапаты: "Паступаць трэба акуратна, па-чалавечы"

Пасля нядаўняга зносу дзясяткаў крыжоў у Курапатах, МЗС Беларусі арганізоўваў сустрэчу з еўрапейскімі дыпламатамі. Пра гэта ў чацвер распавёў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, была патлумачана пазіцыя беларускіх уладаў, "каб не ўзнікала нейкіх непатрэбных здагадак ці няправільных асацыяцый", і каб не паглыблялася канфрантацыя, інфармуе TUT.by.

"Курапаты павінны быць мемарыялам, мемарыял мусіць быць добраўпарадкаваны, — гаварыў міністр замежных спраў. — І мне здаецца, з пункту гледжання нармальнай агульначалавечай логікі зусім апраўдана, каб гэта было месца, куды маглі б прыйсці, хто хоча пакланіцца, аддаць даніну памяці тым, хто быў расстраляны і хто там пахаваны".

Уладзімір Макей перакананы, што кожны падтрымае добраўпарадкаванне. Аднак пры гэтым "натуральна, паступаць трэба акуратна, па-чалавечы". Макей адзначыў, што калі Курапаты — сапраўдны народны мемарыял, то "трэба зрабіць усе, каб гэта месца было агароджана з усіх бакоў, каб людзі змаглі зайсці ўнутр, памаліцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі