Макей пракаментаваў прапанову Трампа: Перамовы можна перанесці хоць у Антарктыду

Макей пракаментаваў прапанову Трампа: Перамовы можна перанесці хоць у Антарктыду

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў пераказаную прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым прапанову Дональда Трампа. Прэзідэнт ЗША хацеў бы, каб праблема Данбаса вырашалася не ў Мінску. Падчас сустрэчы Назарбаеў і Трамп прыйшлі да высновы, што “Мінск-1” знаходзіцца ў тупіку.

Макей нагадаў, што Беларусь не напрошвалася ў якасці пляцоўкі для правядзення перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Кіраўнікі “нармандскай чацвёркі” (лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі) звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прыняць удзельнікаў трохбаковай кантактнай групы. І ўжо некалькі гадоў у беларускай сталіцы праходзяць пасяджэнні прадстаўнікоў Расіі, Украіны, самаабвешчаных рэспублік і АБСЕ.

“У адрозненне ад іншых, Беларусь за лаўрамі міратворца не гоніцца, — цытуе словы Макея БЕЛТА. — Але гэта канфлікт у нашай сям’і, у нашым рэгіёне, і мы кроўна зацікаўлены ў яго вырашэнні”.

Уладзімір Макей лічыць, што месца правядзення перамоў па сітуацыі на Данбасе на вынік наўрад ці паўплывае. “Перамовы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху”, — сказаў міністр замежных спраў. Ён падкрэсліў, што бакі, уцягнутыя ў канфлікт, павінны шчыра быць зацікаўленыя ў спыненні праліцця крыві.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі