Макей распавёў пра запланаваныя візіты ў краіны ЕС

Журналісты паразмаўлялі з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Ён распавёў пра "міратворчую місію Беларусі", а таксама паведаміў, што пагутарыў з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель, калі сустракаў яе ў аэрапорце.

Макей расказаў, што ў бліжэйшы час запланаваны шэраг візітаў у краіны ЕС, а таксама шэраг візітаў міністраў замежных спраў краін ЕС у Беларусь. Ён спыніўся і на арганізацыі саміту. Па словах Макея пра тое, што ён будзе праходзіць у Мінску, стала вядома ў нядзелю і арганізоўваць яго давялося ў сціслыя тэрміны. Усё рабілі абапіраючыся на досвед самітаў СНД і вопыт савецкіх часоў, кажа Макей. Некаторыя моманты ў працы з заходнімі калегамі для беларускага боку "былі новымі".

Уладзімір Макей распавёў журналістам, што міністры замежных спраў Расіі, Нямеччыны, Францыі і Украіны ў Мінску ўжо другі дзень. Яны праводзілі перамовы 10 лютага да позняй ночы.

Міністр замежных спраў гутарыў у Палацы Незалежнасці з незалежнай прэсай і быў добразычлівы.

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі