Макей: Ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі ёсць некаторыя цяжкасці
Але няма "абсалютна ніякіх праблемаў".
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
У панядзелак у Мінску праходзіць яго сустрэча з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым. Макей адзначыў, што ёсць некаторыя цяжкасці бягучага, тэхнічнага характару і яны вырашальныя. Іх плануецца сёння абмеркаваць, паведамляе БЕЛТА.
Чакаецца, што Макей і Лаўроў зробяць супольную заяву. Учора МЗС нашай краіны выказаў заклапочанасць з нагоды беспарадкаў каля расійскага пасольства ў Кіеве.
Фота — ria.ru