Макрон з'явіцца ў серыяле, а Свіфт вызначылася, за каго галасаваць — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Беларусь літаральна гарыць (праз пажары на балотах). А свет гарыць метафарычна. Расказваем пра самыя гучныя навіны гэтага дня.
Свіфт вызначылася, а "свіфціз"?
Прайшлі першыя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Дональда Трампа і Камалы Харыс. І Тэйлар Свіфт вызначылася з фаварытам.
Выканаўца, якая збірае велізарныя стадыёны прыхільнікаў, вырашыла падтрымаць кандыдатуру Харыс, як толькі скончыліся дэбаты. Да гэтага яна не выказвалася пра свае сімпатыі на выбарах-2024. У 2020 годзе Свіфт падтрымлівала Джо Байдэна.
"Я веру, што мы зможам дамагчыся значна большага ў гэтай краіне, калі будзем кіравацца спакоем, а не хаосам", — напісала Свіфт у падтрымку Харыс.
Свіфт таксама пахваліла Харыс за тое, што сваім напарнікам і кандыдатам на пасаду віцэ-прэзідэнта тая абрала губернатара Мінесоты Ціма Уолза. Паводле спявачкі, ён "дзесяцігоддзямі адстойваў правы ЛГБТК+, ЭКА і права жанчыны на ўласнае цела".
"Яна вялікая прыхільніца шоу і ўспрыняла згадку пра сябе ў першым сезоне з вялікім гумарам", — расказвае выканаўца галоўнай ролі Лілі Колінз.
Сам серыял, праўда, у Францыі крытыкуюць. У прыватнасці, за стэрэатыпнае выяўленне парыжскага жыцця. Сам Парыж у серыяле падобны хутчэй да "Дыснейлэнду", у якім усе весяляцца і вядуць бяздзейны лад жыцця.
Тым не менш, аўдыторыя ў яго велізарная, сваіх першых гледачоў "Эмілі ў Парыжы" атрымала ў разгар пандэміі, калі людзям вельмі трэба было адпачыць за праглядам чагосьці простага і яркага.
Пандэмія скончылася, а серыял працягваецца ўжо чатыры сезоны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.