Максім Мірны прайграў на US Open

Максім Мірны прайграў на US Open

Беларускі тэнісіст Максім Мірны прайграў на US Open і завяршыў свой выступ на гэтым турніры, перадае БЕЛТА.

У другім раўндзе спаборніцтваў змяшаных пар Мірны выступаў разам з кітаянкай Ксяа-Чынг Чан. Іх дуэт саступіў амерыканскаму тандэму Ніколь Гібс / Дэніс Новікаў — 5:7, 6:7 (2:7).

Перад гэтым кітайска-беларуская пара ў двух сэтах перамагла славенку Катарыну Срэботнік і фіна Хенры Канцінена — 6:4, 6:4.

Мірны выступаў таксама ў мужчынскім парным разрадзе — разам з філіпінцам Трэтам Х'юі. Там іх дуэт у першым матчы прайграў іспанска-дамініканскаму тандэму Нікаласа Альмагры і Віктара Эстрэлы Бургаса — 4:6, 4:6.

Раней на адкрытым чэмпіянаце ЗША прайгралі Аляксандра Сасновіч, Вольга Гаварцова, Арына Сабаленка, Ягор Герасімаў і Ілля Івашка.

Турнір завершыцца 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі