Максіма Мархалюка шукаюць спецназ і кінолагі

Максіма Мархалюка шукаюць спецназ і кінолагі

У прэс-службе УУС Гродзенскай вобласці кажуць, што пошукі хлопчыка, які знік 16 верасня, не спыняліся: "Пошукі Максіма Мархалюка працягваюцца штодня. Сёння яго шукаюць каля 120 чалавек: спецназ з часткі 3214, унутраныя войскі, салдаты, кінолагі і супрацоўнікі РУУС. У бліжэйшыя дні плануецца прыезд яшчэ адной вялікай групы кінолагаў".

У прэс-службе МНС распавялі, што ў пошуках пакуль не патрэбная дапамога валанцёраў і МНС, але ў любы момант яны гатовыя дапамагчы. 

У Следчым камітэце пакуль нічога новага сказаць не могуць

10-гадовы Максім Мархалюк, жыхар вёскі Новы Двор знік у Белавежскай пушчы 16 верасня. Яго шукалі некалькі тысяч валанцёраў, а таксама супрацоўнікі МНС, міліцыі і Міністэрства абароны. Распачатая крымінальная справа. Але да гэтага часу пра яго лёс нічога не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі