Маладзечанец выклаў у сацсеткі непрыстойныя фота былой дзяўчыны

Маладзечанец выклаў у сацсеткі непрыстойныя фота былой дзяўчыны

18-гадовая жыхарка Маладзечна звярнулася ў міліцыю з заявай: яна не магла атрымаць доступ да асабістых уліковых запісаў у сацсетках "Вконтакте" і Instagram. А таксама, як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, на яе старонках з'явіліся непрыстойныя фатаграфіі і запісы, быццам дзяўчына аказвае інтымныя паслугі за грошы. 

Выявілася, што ў сацсеткі зайшоў яе знаёмы — 19-гадовы хлопец з вёскі Гарадок Маладзечанскага раёна. Пароль ад акаўнтаў ён ведаў ад самой дзяўчыны: яна сказала яму незадоўга да інцыдэнту. 

Маладыя людзі рассталіся пасля некалькіх гадоў адносін. Помсцячы, юнак памяняў наладкі прыватнасці, неабходныя для ўваходу ва ўліковыя запісы. Таксама ён апублікаваў фатаграфіі дзяўчыны і запісы, быццам яна аказвае платныя паслугі інтымнага характару.

Малады чалавек не адмаўляў свае дзеянні ў сацсетках, у зробленым ён раскаяўся. Хлопцу пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі