"Маляваныч" застанецца ў тэатры Свята-Елісавецінскага манастыра

Свята-Елісавецінскі манастыр / monasterium.by
Свята-Елісавецінскі манастыр / monasterium.by

26 лістапада Еўрарадыё апублікавала матэрыял пра тое, што мінскі жаночы Свята-Елісавецінскі манастыр спыняе супрацоўніцтва з акцёрам Аляксандрам Ждановічам, вядомым беларусам як "Маляваныч" з дзіцячай тэлеперадачы "Калыханка"

Сёння мы атрымалі ліст, у якім прэс-сакратарка Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра матушка Марыя (Якаўлева) распавяла, што "Маляваныч" працягне працаваць з дзецьмі.

Супрацоўніцтва манастыра з асобамі, якія аказваюць дапамогу і падтрымку сацыяльным праектам манастыра, з'яўляецца добраахвотным і грунтуецца выключна на даверы, узаемнай павазе і валанцёрскім удзеле людзей.

Уклад Аляксандра Ждановіча ў развіццё і выхаванне дзяцей, у тым ліку дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з'яўляецца неацэнным, і манастыр не мае намеру абмяжоўваць далейшы ўдзел усімі паважанага і любімага намі акцёра ў гэтай працы”.

Прэс-служба манастыра лічыць, што размешчаны ўчора матэрыял "з загалоўкам-выклікам" быў створаны "з мэтай фарміравання негатыўнага грамадскага меркавання на аснове загадзя ілжывых і наўмысна скажоных фактаў".

Гэта не так. На наш погляд, публікацыя адпавядае рэчаіснасці і ўсе атрыманыя намі каментары адлюстраваны ў ёй карэктна. Аднак для таго, каб застацца аб'ектыўнымі, мы палічылі патрэбным апублікаваць пункт гледжання манастыра на сітуацыю, а таксама новыя звесткі, агучаныя яго прэс-службай сёння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі