Маніпуляцыі: ад тэмы палітвязняў да вяртання ў Беларусь і непераможнай Расіі

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

На фоне запланаванага на 2025 год чарговага электаральнага рытуалу па перапрызначэнні Лукашэнкі нібыта прэзідэнтам усё часцей гучаць дзве тэмы: вызваленне палітвязняў праз перамовы альбо гандаль з Захадам і вяртанне “збеглых”. Дзіўна, што ўмовы для пачатку перамоўнага працэсу даўно вядомыя, але ў Мінску робяць выгляд, што нічога такога не чулі. Што ж да другога пункта, то сам факт абразлівага звароту і ў той жа час вільготныя мары пра чэргі на вяртанне неяк у адну карцінку не складваюцца. Асабліва на фоне няспынных рэпрэсій унутры краіны.

Што стаіць за няспыннымі заклікамі да тых, хто выехаў з краіны ад пераследу, аб вяртанні і хто паверыць у дабрыню і шчырасць рэжыму? Ці чакаць найбліжэйшым часам новага вызвалення палітвязняў, ад чаго яно залежыць і пры чым тут “добрыя рускія” і маніпуляцыя на тэме? Чым абгрунтоўваецца міф аб непераможнасці Расіі і ці магчыма праз выхаванне змяніць ідэнтычнасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі