МАРГ прыпыніў продаж курыных "Эка яек"

МАРГ прыпыніў продаж курыных "Эка яек"

У Беларусі прыпынены продаж курыных яек, якія выпускае ТАА "Эка яйкі АВС". Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) пасля зваротаў грамадзян. 

Прычынай забароны стала якраз пазнака "эка" ў назве прадукцыі. 

"Аднак ТАА "Эка яйкі АВС" дакументы, якія пацвярджаюць дакладнасць інфармацыі "Эка яйкі", якая змяшчаецца на спажывецкай ўпакоўцы, прадстаўленыя ў МАРГ не былі", — заяўляюць у прэс-службе гандлёвага ведамства.

Продаж прадукцыі прыпынены да выяўлення парушэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі