МАРГ злавіў віцебскую гандлёвую сетку на завышэнні коштаў на дзіцячае харчаванне

Цэны на дзіцячае харчаванне ў Беларусі рэгулююцца заканадаўча​ / bestbelarus.by
Цэны на дзіцячае харчаванне ў Беларусі рэгулююцца заканадаўча​ / bestbelarus.by

Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю (МАРГ) выявіла, што "не ўсе рознічныя сеткі адказна ставяцца да працэсу фармавання цэн на сацыяльна значныя тавары".  У адной з гандлёвых сетак Віцебска спецыялісты ведамства знайшлі дзіцячыя кансервы, цана на якія была сфармаваная з відавочным парушэннем усталяваных правіл.

На сацыяльна значныя тавары ў Беларусі, нагадаем, устаноўленыя максімальна дапушчальныя гандлёвыя надбаўкі. У выпадку з дзіцячым харчаваннем у Віцебску гэтыя надбаўкі былі перавышаныя ў 2,5 разы. Агульная сума завышэння коштаў склала 5 тысяч рублёў, адзначылі ў сакавіку.

І юрыдычную асобу, і службовую асобу, адказных за фармаванне цэн, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Справу разглядаў Эканамічны суд Віцебскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі