"Мару, каб ён што-небудзь выйграў". Беларускі футбаліст хоча гуляць за Расію

"Мару, каб ён што-небудзь выйграў". Беларускі футбаліст хоча гуляць за Расію

18-гадовы беларускі гулец "Зеніта" Кірыл Капленка збіраецца прыняць расійскае спартовае грамадзянства. Пра гэта са спасылкай на яго бацьку Дзмітрыя Капленку піша "Прессбол".

"Засталося дачакацца рашэння FIFA. Юніёрская зборная Расіі цікавіцца Кірылам. Мару, каб ён што-небудзь у жыцці выйграў, каб сыграў на чэмпіянаце свету, Еўропы. Няхай нават за юнацкую, моладзевую зборную. 

Шчыра кажучы, беларусы яшчэ не хутка там апынуцца. Паглядзі, як 1999-ы год згуляў з індыйцамі на мемарыяле Гранаткіна [Беларусь заняла на турніры 10-е месца, Расія — 1-е. — Еўрарадыё]. Хочам паспрабаваць".

"Мару, каб ён што-небудзь выйграў". Беларускі футбаліст хоча гуляць за Расію
Фота з ВК

Кірыл Капленка — цэнтральны паўабаронца. Займаўся ў футбольных школах мінскага "Дынама" і БАТЭ. У студзені 2017 года хлопец перайшоў з акадэміі "Краснадара" ў "Зеніт". Малодшы брат беларускага футбаліста Мікіты Капленкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі