Марыя Успенская пройдзе экспертызу ў "Навінках"
Марыя Успенская, якая з'яўляецца жонкай Андрэя Зельцэра, пераведзена ў РНПЦ псіхічнага здароўя "Навінкі", паведамляе Еўрарадыё.
У цэнтры Марыя будзе праходзіць псіхіятрычную экспертызу. Жанчыну накіравалі ў "Навінкі" некалькі дзён таму з СІЗА №1, і ўпершыню за ўвесь час ёй атрымалася перадаць перадачу.
Марыя Успенская была затрымана пасля таго, як яе муж Андрэй Зельцэр забіў супрацоўніка КДБ і загінуў сам у перастрэлцы з сілавікамі. Жанчыну падазраюць у саўдзеле ў забойстве.
Успенскай сорак гадоў, у пары ёсць васьмігадовы сын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.