Масавая вакцынацыя ад COVID-19 у Беларусі пачнецца ў красавіку — Піневіч

Медык рыхтуецца ўводзіць вакцыну супраць COVID-19 / Reuters​
Медык рыхтуецца ўводзіць вакцыну супраць COVID-19 / Reuters​

Масавая вакцынацыя ад каранавіруснай інфекцыі пачнецца ў Беларусі ў красавіку, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя са спасылкай на кіраўніка ведамства Дзмітрыя Піневіча. Пакуль ад COVID-19 у краіне прышчапляюць у асноўным медработнікаў. Выкарыстоўваюць для гэтага расійскую вакцыну "Спутник V".

Масавая вакцынацыя пачнецца пасля таго, як беларускія "Белмедпрэпараты" асвояць прамысловы выпуск вакцыны. Гэта можа адбыцца ўжо да канца сакавіка, казаў раней Піневіч.

Аднак ужо цяпер фармуюць спісы ахвотных прышчапіцца.

"Пакуль запісваем, лічым ахвотных — іх шмат. Прыступім да вакцынацыі, калі атрымаем сваю вакцыну ў масавай вытворчасці", — сказаў міністр.

Дзмітрый Піневіч таксама расказаў, што "сёння ў Беларусь прыйшла партыя 40 тысыч доз другога кампанента вакцыны "Спутник V" з Расіі. Найбліжэйшым часам мусіць прыбыць яшчэ адна статысячная партыя. Акрамя таго, у Беларусі ёсць і кітайская вакцына — прышчапіцца ёю зможа каля 50 тысяч чалавек. Гаворка ідзе пра вакцыну вытворчасці "Сінафарм". Паводле звестак кітайцаў, падчас выпрабаванняў яна паказала 79,34% эфектыўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі