Масква адказала на словы Лукашэнкі пра зло з усходу і выкручванне рук

Масква адказала на словы Лукашэнкі пра зло з усходу і выкручванне рук

Масква адказала на эмацыйныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе з эканамічным блокам ураду, якая прайшла ў чацвер. Ён сказаў, што Расія сама знаходзіцца пад санкцыямі і ў той жа час санкцыямі ваюе з Беларуссю, сваім бліжэйшым саюзнікам. Лукашэнка меў на ўвазе рэгулярнае ўвядзенне Рассельгаснаглядам часовых абмежаванняў на пастаўкі беларускай прадукцыі.

"Тое дабро, якое мы робім для Расійскай Федэрацыі, яно нам абарочваецца пастаянным злом, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Там ужо знахабіліся да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі”. Лукашэнка прапанаваў адказваць, напрыклад, спыненнем транзіту расійскай нафты — нафтаправод можа спыніцца на рамонт.

У Расіі і Беларусі няма сумеснага разумення па шэрагу пытанняў камерцыйнага характару, але над гэтым ідзе праца, сказаў ria.ru прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

"Безумоўна, мы ўсё ж такі прыхільнікі танальнасці, якая лепш адпавядае саюзніцкаму характару нашых адносін,кажа Пяскоў. — Хоць, часам і з разуменнем ставімся, скажам так, да эмацыйных рэплік, менавіта таксама зыходзячы з вельмі асаблівага, вельмі блізкага і дружалюбнага характару нашых двухбаковых адносінаў".

У той жа час расійскія ўлады не згодныя з выказваннем Лукашэнкі пра выкручванне рук. “Ніякія санкцыі Расія не ўводзіць”, заявіў Пяскоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі