Масквіч ехаў праз беларускую мяжу з гашышам у пашпарце

Масквіч ехаў праз беларускую мяжу з гашышам у пашпарце

Грамадзяніна Расіі асудзілі ў Брэсце за спробу перавезці гашыш праз мяжу. Падрабязнасці спарвы агенцтву БЕЛТА расказала памочнік Брэсцкага транспартнага пракурора Таццяна Савіч.

Інцыдэнт адбыўся 30 чэрвеня. Мужчына ехаў  пасажырам у легкавым аўтамабілі праз міжнародны пункт пропуску "Брэст" у Польшчу. Падчас мытнага кантролю інспектары выявілі ў яго пашпарце палімерны пакецік з падазроным рэчывам. Экспертыза паказала, што ў пакеціку быў 1 грам гашышу. Масквіч патлумачыў, што набыў наркотык для сябе.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў расіяніна да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд не набыў законную сілу, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі