Масквіч з пісталетам ехаў з Літвы ў Беларусь
29 траўня ў пункце пропуску "Каменны Лог" смаргонскія памежнікі выявілі зброю, якую вёз праз мяжу 29-гадовы жыхар Масквы, інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта.
Небяспечны груз перасякаў мяжу ў аўтамабілі "Нісан". Пнеўматычны пісталет быў знойдзены ў тэхнічнай нішы дзверак кіроўцы.
Мытнікі канфіскавалі зброю і адправілі на балістычную экспертызу. Па гэтым факце праводзіцца праверка.