Мастачку затрымалі за тое, што "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам"
Ганна Крук
Праваабаронцам стала вядомая прычына арышту мастачкі Ганны Крук. Паводле міліцэйскага пратакола, яна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".
Ганну Крук затрымалі ўвечары 29 лістапада ў кавярні "Маркс" у Мінску. Праз два дні яе судзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне". Мастачку пакінулі за кратамі на 13 сутак. Спачатку меркавалася, што прычынай затрымання магла стаць нефармальная сустрэча ў кавярні. Але насамрэч прычына была іншая.
Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. Цяпер Ганна ўтрымліваецца пад вартай у межах крымінальнай справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.