Мастака, які прыйшоў на выбары з малюнкам фаласа, завочна асудзілі на 15 сутак

Мастака, які прыйшоў на выбары з малюнкам фаласа, завочна асудзілі на 15 сутак

Мастака Аляксея Кузьміча завочна асудзілі на 15 сутак за дробнае хуліганства. Так суд Цэнтральнага раёна Мінска ацаніў яго перформанс на выбарчым участку 9 жніўня. 

Суд адбыўся завочна, сам мастак цяпер знаходзіцца ў Берліне. 

У пастанове гаворыцца, што Кузьміч "з хуліганскіх памкненняў агаліў сваё цела да пакінутага на ніжняй частцы пояса матэрыялу ў выглядзе белай тканіны, пры гэтым на грудзях была размешчаная самастойна вырабленая бюлецень (так, у жаночым родзе. — Еўрарадыё), на якой быў паказаны малюнак у выглядзе мужчынскага палавога органа". Гэта, маўляў, бачылі больш за дзесяць чалавек — чальцы выбарчай камісіі і выбарцы. 

У каментары Еўрарадыё мастак так тлумачыў свой перформанс: "Намаляваў фалічны сімвал на бюлетэні, прыляпіў яго сабе на грудзі, раздзеўся, застаўся ў набедранай павязцы, паставіў сабе чырвоныя кропкі на руках і нагах, а вочы заматаў беларускім сцягам і прыняў позу "распяцце". Такім чынам я сумясціў першабытную структуру з жывёльным першабытна-абшчынным ладам, які праз сацыяльны механізм цяпер у нас праяўляецца. Палітык, ён жа галоўны дамінант, той індывід, які гучней за ўсіх крычыць і прымушае сабе верыць. Верыць не яго ўчынкам і дзеянням, а пустаслоўю".

На наступны дзень мастака затрымалі ў яго дома. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі