Матч Азаранкі ў жывым эфіры пакажа "Беларусь 5", "Беларусь 2" — у запісе
На выніковым тэнісным турніры WTA ў Стамбуле беларуска згуляе з сербкай Аленай Янкавіч.
Мяркуецца, што гэты паядынак у Белай групе пачнецца каля 19-й гадзіны, адразу, як скончыцца матч італьянкі Сары Эрані і кітаянкі На Лі.
Як даведалася Еўрарадыё, у жывым эфіры матч Азаранка — Янкавіч пабачаць толькі гледачы тэлеканала "Беларусь 5" (а ён даступны пакуль толькі абанентам "Космас ТБ"). "Беларусь 2" пакажа паядынак у запісе, пачатак у 0.25. Як вядома, падчас тэніснага матча на гэтым тэлеканале запланаваная трансляцыя гульні чэмпіянату КХЛ паміж маскоўскім і мінскім "Дынама".
Нагадаем, учора Вікторыя Азаранка выйграла ў Сары Эрані — 7:6, 6:2. У выніку перамогі ў сённяшняй гульні Азаранка практычна гарантуе сабе выхад у паўфінал.