Матч "Манчэстар Сіці" — "Рэал" пад пагрозай з-за карантыну для іспанцаў

Матч "Манчестер Сити" — "Реал" 26 лютага 2020 года / Reuters
Матч "Манчестер Сити" — "Реал" 26 лютага 2020 года / Reuters

Матч у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў паміж "Манчэстар Сіці" і "Рэалам", які павінен адбыцца 7 жніўня, знаходзіцца пад пагрозай адмены або пераносу, піша РБК са спасылкай на AS. Прычына — 14-дзённы карантын для прыбыўшых з Іспаніі, які ўвялі ўлады Вялікабрытаніі увечары 25 ліпеня. Гэта звязана з тым, што за апошнія суткі на Пірэнэях выяўлена больш за 900 выпадкаў заражэння COVID-19.

Матчы Лігі чэмпіёнаў бягучага сезона былі перапыненыя ў сярэдзіне сакавіка з-за пандэміі каранавірусу. Першы матч 1/8 фіналу паміж "Манчэстар Сіці" і "Рэалам" прайшоў у Мадрыдзе і скончыўся з лікам 2:1 на карысць англійскай каманды. Пераможца гэтай пары згуляе ў ¼ фіналу з пераможцам пары "Ювентус" — "Ліён".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі