Матчы мінскага "Дынама" і "Шахцёра" ў Лізе Еўропы пакажуць у жывым эфіры
Матчы мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы пакажуць у жывым эфіры. Тэлеканал "Беларусь 5" унёс змены ў вечаровы эфір чацвярга, 14 ліпеня. Футбол пакажуць замест тэніснага турніра WTA ў Румыніі, інфармуе "Прессбол".
Мінскае "Дынама" прыме на сваім полі ірландскі "Сэнт-Патрык", пачатак жывой трансляцыі на "Беларусь 5" у 18.25. "Шахцёр" будзе прымаць славенскі "Дамжале", пачатак трансляцыі ў 20.25.
Як паведамляла Еўрарадыё, салігорскі "Шахцёр" у 1-м кваліфікацыйным раўндзе абыграў "Рунавік" з Фарэрскіх астравоў — 2:0 і 5:0, мінскае "Дынама" перамагло "Спартак" з Юрмалы — 2:1 і 2:0.