Матэрыялы пра размову Беляцкага і Калеснікавай агучваюць у закрытым рэжыме
З 284 тамоў справы ў судзе агучаны ўжо 124 / sb.by
У Мінску працягваецца суд над палітвязнямі-праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Уладзімірам Лабковічам і Валянцінам Стэфановічам. У чацвер агучваюцца матэрыялы 124-га тома крымінальнай справы (агулам іх 284). Як піша sb.by, матэрыялы пра размову ў 2020-м Беляцкага і Марыі Калеснікавай, Максіма Знака (яны таксама палітзняволеныя) і іншых прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады вырашылі агучваюць у закрытым рэжыме. Прысутных у зале папрасілі яе пакінуць.
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч патрабавалі агучваць матэрыялы на адкрытым пасяджэнні.
Праваабаронцы за кратамі з лета 2021-га. Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі. Крымінальную справу разглядае Ленінскі суд Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.