У справе Бяляцкага, Лабковіча і Стэфановіча з'явіўся яшчэ адзін том — 284-ы
Тамы справы з цяжкасцю прыносяць у залу суда / sb.by
У справе палітвязняў і праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча з'явіўся яшчэ адзін том — 284-ы. Як піша sb.by, яго сфармавалі ўжо падчас судовых пасяджэнняў. Ён складаецца з заяўленых хадайніцтваў і прынятых па ім рашэнняў, а таксама дакументаў, далучаных да справы ўжо ў судзе.
Крымінальную справу разглядае Ленінскі суд Мінска, агучваюцца пісьмовыя матэрыялы. Прапагандысты абураюцца, што не ўсе абвінавачаныя актыўна ўдзельнічаюць у іх каментаванні.
Палітвязняў судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.