Мая спроба №5: як Аліеў навёў "жастачайшы парадак" да выбараў у Азербайджане

Ильхам Алиев

Ільхам Аліеў / Hürriyet

Датэрміновыя выбары прэзідэнта пройдуць у Азербайджане 7 лютага. Міжнародныя назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ ўжо заявілі пра адсутнасць рэальнай канкурэнцыі, ціск на СМІ і перашкаджанне маніторынгу выбараў грамадскімі арганізацыямі.

Але Ільхам Аліеў, здаецца, праблем не бачыць — ён ідзе на пяты прэзідэнцкі тэрмін і ўмацоўвае асабістую ўладу. Каму-каму, а беларусам тое, што адбываецца ў Азербайджане, будзе знаёмае. Падрабязней расказвае MeydanTV.

Датэрміновыя выбары без прававой асновы

На канстытуцыйным рэферэндуме 2016 года, разам з павелічэннем тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта з 5 да 7 гадоў, кіраўніку дзяржавы таксама далі права распускаць парламент і абвяшчаць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Акрамя таго, былі створаныя пасады першага віцэ-прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта. То-бок у выпадку датэрміновага адыходу прэзідэнта з пасады яго паўнамоцтвы да абрання новага кіраўніка дзяржавы будзе выконваць першы віцэ-прэзідэнт. З 2017 года гэтую пасаду займае першая лэдзі краіны Мехрыбан Аліева.

Аднак у абноўленым дакуменце не агаворваліся прававыя падставы для роспуску парламента і правядзення пазачарговых выбараў. То-бок не ўдакладнялася, у якім выпадку можа быць распушчаны парламент і праведзеныя пазачарговыя выбары. Хоць гэтыя падставы мусілі быць агавораныя. Ды і правілы правядзення пазачарговых выбараў таксама мусілі быць адлюстраваныя ў Канстытуцыі. Але і гэтага не зрабілі. Таму цяпер прэзідэнт можа ў любы момант падпісаць адпаведнае распараджэнне і спаслацца пры гэтым на закон.

Палітычныя прычыны датэрміновых выбараў

Ільхам Аліеў звязаў рашэнне пра пазачарговыя выбары 7 лютага з некалькімі палітычнымі фактарамі. У першую чаргу, паводле яго, гэта звязана тым, што пасля падзей верасня 2023 года (19 верасня ў Карабаху прайшла лакальная ваенная аперацыя) наступіў новы перыяд. Выбары падвядуць вынік перыяду папярэдняму і стануць пачаткам новага. А па-другое, на думку Аліева, "паколькі прэзідэнцкія выбары — самыя важныя з усіх выбараў, то першымі выбарамі, якія будуць праведзеныя на ўсёй тэрыторыі краіны, павінныя быць выбары прэзідэнта".

Яшчэ адной прычынай ён назваў тое, што ў кастрычніку 2023 года споўнілася 20 гадоў яго прэзідэнцтва:

"Гэта мы мусім прыняць як нейкі вынік".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі