Майкл Пампеа станоўча ацаніў вяртанне Кандрусевіча ў Беларусь
Майкл Пампеа / Reuters
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пракаментаваў вяртанне кіраўніка беларускага Касцёла, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь:
"Рады, што беларускія ўлады дазволілі арцыбіскупу Кандрусевічу, лідару Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, вярнуцца дадому да сваёй паствы. Гэта перамога для свабоды веравызнання. Сардэчна запрашаем дадому, арцыбіскуп".
Pleased that Belarus authorities permitted Archbishop Kondrusiewicz, leader of the Roman Catholic Church in Belarus, to return home to his flock. A win for religious freedom. Welcome home, Archbishop.
— Secretary Pompeo (@SecPompeo) December 27, 2020
Пампеа неаднаразова заклікаў улады Беларусі дазволіць Кандрусевічу вярнуцца ў краину.
Арцыбіскуп Кандрусевіч у жніўні адкрыта асудзіў гвалт сілавікоў і ўціск правоў грамадзян у Беларусі. Неўзабаве пасля гэтага ён не змог вярнуцца ў Беларусь з Польшчы.
Кіраўнік беларускага Каталіцкага касцёла вярнуўся ў Беларусь 24 снежня і змог правесці калядныя службы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.