Медык паказаў разліковік з надбаўкай за COVID, псіхолаг — без. Абодва рызыкуюць

Медык паказаў разліковік з надбаўкай за COVID, псіхолаг — без. Абодва рызыкуюць

Дактары пачалі скідваць свае разліковікі за красавік. І там сапраўды ёсць даплата — 1000 рублёў — за працу з хворымі на COVID-19, якая налічваецца па ўказе №131.

Засмучае хіба што памер заробку без гэтай даплаты. Медык-інтэрн атрымлівае без выліку падаткаў 793 рублі.

Медык паказаў разліковік з надбаўкай за COVID, псіхолаг — без. Абодва рызыкуюць

Тым часам іншыя работнікі медычных устаноў, якія таксама рызыкуюць захварэць на каранавірусную інфекцыю, надбаўкі не атрымліваюць. Вось разліковік ад псіхолага, які працуе ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі падчас эпідэміі COVID-19. Яго зарплата — 662 рублі без выліку падаткаў:

Медык паказаў разліковік з надбаўкай за COVID, псіхолаг — без. Абодва рызыкуюць

“Гляджу разліковік медыкаў і разумею, што сёння сацыяльная сфера — самыя неабароненыя людзі. Сацыяльныя паслугі падчас эпідэміі неабходныя. Мы ходзім па кватэрах і прыносім лекі і прадукты. Мы выходзім у выхадныя на работу. Мы сядзім на гарачай лініі і адказваем на званкі і падтрымліваем людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Мы прапускаем праз нашыя цэнтры тысячы людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Мы не "на перадавой", як медыкі, але без нас сёння ніяк. І вось якую зарплату мы маем. Сёння мне ўсё роўна, як паміраць, гэта хіба не жыццё “на каленях”?” — напісаў псіхолаг, дасылаючы Еўрарадыё свой разліковік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі